Аб правядзенні нацыянальнага конкурсу «Вобраз Беларусі. Пазірк i адкрыцце»
10.09.2026 г.Нацыянальнае агенцтва па турызме праводзіць нацыянальны конкурс «Вобраз Беларусі. Пазірк i адкрыцце» па стварэнні канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі.
Удзельнікам прапануецца распрацаваць лагатып і слоган Беларусі. Агульны прызавы фонд конкурсу складае 22 000 беларускіх рублёў. Заяўкі прымаюцца да 1 лістапада 2026 года.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў, падрабязная інфармацыя і Палажэнне аб конкурсе даступныя на афіцыйным сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме: https://belarustourism.by/vobraz-belarusi/.
