:

Аб удзеле Пасла Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Улаховіча ў цырымоніі адкрыцця пасля рамонту воінскага пахавання ў Палгардзі

11.09.2026 г.

11 верасня 2026 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Улаховіч сумесна з кіраўнікамі і прадстаўнікамі Пасольстваў Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Азербайджанскай Рэспублікі і Кыргызскай Рэспублікі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця пасля рамонту воінскага пахавання ў г.Палгардзі. Даніну памяці загінуўшым героям таксама аддалі мэр г.Палгардзі Ласла Нікаш, прадстаўнікі венгерскіх грамадскіх арганізацый і бізнесу, Інстытута і музея ваеннай гісторыі Міністэрства абароны Венгрыі.

Пасол Уладзімір Улаховіч і ваенны аташэ Рэспублікі Беларусь палкоўнік Дзяніс Волкаў усклалі вянок да помніка савецкім воінам, якія загінулі на тэрыторыі Венгрыі.

На пахаванні спачываюць астанкі 253 салдат, якія аддалі жыцці ў баях за вызваленне Венгрыі ад фашызму, сярод іх — ураджэнцы Беларусі: гвардыі радавы Дрэйка Мікалай Мікалаевіч, гвардыі радавы Кадушка Павел Іванавіч, гвардыі радавы Карась Васіль Пятровіч, радавы Кузьміцкі Казімір, радавы радавы Сечка Уладзімір Іванавіч.

Светлая памяць воінам-вызваліцелям. Ніхто не забыты, нішто не забыта.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці